У Людвінове Вілейскага раёна 30 жніўня адбудзецца раённае свята “Дажынкі”.

Пройдзе шэсце перадавікоў. У фае Дома культуры запрацуе выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На сцэне пакажуць фрагмент тэатралізаванага абраду, павіншуюць перадавікоў жніва. На свята запрошаны таксама ветэраны працы. У канцэртнай праграме выступяць артысты з розных куткоў Вілейшчыны.

У вёсцы будуць працаваць гандлёвыя рады, забавы для дзяцей. Пачатак свята намечаны на 15 гадзін.

На Мядзельшчыне раённае свята “Дажынкі” таксама пройдзе 30 жніўня.  Пачнецца яно ў 11 гадзін. Святкаваць будуць у вёсцы Сваткі.