У райцэнтры сёння, 29 жніўня, прайшло раённае свята “Прывітанне, школьная пара!”.

Удзел у ёй прынялі вучні з розных школ раёна і мядзельская дзятва.  

З-за непагадзі мерапрыемствы перанеслі з амфітэатра і суседняй плошчы ў Дом культуры. Тут праходзіла канцэртная праграма, адбываліся майстар-класы. На іх дзяцей вучылі ствараць вырабы з салёнага цеста, нітак ды іншага матэрыялу.

Маглі яны паўдзельнічаць у літаратурным лато, паспяваць у караоке, паскладваць пазлы.

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшлі спартыўныя спаборніцтвы.