Як стала вядома “Рэгіянальнай газеце”, магчыма, у новым навучальным годзе за харчаванне малодшых школьнікаў давядзецца плаціць.

Прыкладны кошт аднаго абеда можа скласці каля 8 тысяч рублеў.

Інфармацыю пакуль не пацвердзілі ў Маладзечанскім райвыканкаме.

­­− Прапанова пра тое, каб абеды для 1-4 класаў сталі платнымі, сапраўды паступала, − кажа начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза. − Але канчатковае рашэнне пакуль не прынятае. Пра тое, ці падпішуць яго, будзе вядома першага верасня.