Ад першага жніўня ў бальніцах нашага рэгіёна з’явіліся 72 маладыя дактары, 140 спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, 39 інтэрнаў.

Інфаграфіка, на якой пазначана колькасць маладых спецыялістаў у кожным раёне, а таксама іх спецыяльнасці, змешчаная справа ўверсе. Націсніце на карту, каб павялічыць яе.

АСТРАВЕЦ. На Астравеччыну прыйшлі 15 медыкаў. Два спецыялісты з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй не выйшлі на працу. Адзін з іх паступіў у Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт, другі – у Віцебскую ветэрынарную акадэмію.

Загадчыца кадравага сектара Антаніна Гражуль адзначыла, што ў раёне па-ранейшаму не хапае медсясцёр.

АШМЯНЫ. У Ашмянскім раёне пабольшала на 25 медыцынскіх работнікаў. Чатыры спецыялісты з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй працуюць у раёне: фельчар-лабарант у Гальшанскай лабараторыі, акушэркі ў Муравана-Ашмянскай лабараторыі і ў Кальчунскім акушэрскім пункце. У Навасёлкаўскай амбулаторыі з’явіўся памочнік доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе.

Старшы інспектар па кадрах Уладзіслава Пяткевіч заўважае, што ў бальніцах не хапае фельчараў на фельчарскія пункты і медсясцёр.

ВАЛОЖЫН. 30 медыкаў прыйшлі ў Валожынскі раён. Але ўсё роўна не хапае медсясцёр, дактароў вузкай спецыялізацыі: неўролага, псіхіятра-нарколага, фізіятэрапеўта, доктара лабараторнай дыягностыкі, рэабілітолага.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела кадраў цэнтральнай раённай бальніцы Тамара Круглік.

ВІЛЕЙКА. У Вілейцы не хапае ўчастковых тэрапеўтаў, адзначыла начальнік аддзела кадраў Алена Філістовіч. Усяго прыйшлі 34 медыкі.

МАЛАДЗЕЧНА. На Маладзечаншчыне працуюць 87 новых медыкаў. Два з іх, тэрапеўт і стаматолаг, – у Красненскай ўрачэбнай амбулаторыі, тэрапеўт – у  Радашкавіцкай бальніцы, астатнія – у Маладзечне.

Як адзначыла начальнік аддзела кадраў Алена Тумаш, не хапае дактароў вузкай спецыялізацыі – кардыёлагаў, неўролагаў, уролагаў, траўматолагаў, участковых тэрапеўтаў.

МЯДЗЕЛ. 34 маладыя медыкі з’явіліся ў Мядзельскім раёне. Тры з іх працуюць у раёне: тэрапеўт – у Свірскай участковай бальніцы, педыятр – у Нарачанскай бальніцы, доктар агульнай практыкі – у Крывіцкай бальніцы. Астатнія спецыялісты засталіся ў Мядзеле.

Як адзначыла начальнік аддзела кадраў Тамара Лаўнікоўская:

– У бальніцы не хапае псіхіятра-нарколага для наркалагічнага кабінета, фізіятэрапеўта, рэабілітолага. Няма загадчыка Слабадской амбулаторыі.

СМАРГОНЬ. У Смаргоні 27 маладых медыкаў. Паводле слоў начальніка аддзела кадраў Ліліі Булавай, не хапае эндакрынолагаў, тэрапеўтаў, стаматолагаў, кардыёлагаў.

Normal
0

false
false
false

RU
X-NONE
X-NONE

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-priority:99;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin-top:0cm;
mso-para-margin-right:0cm;
mso-para-margin-bottom:10.0pt;
mso-para-margin-left:0cm;
line-height:115%;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:11.0pt;
font-family:”Calibri”,”sans-serif”;
mso-ascii-font-family:Calibri;
mso-ascii-theme-font:minor-latin;
mso-hansi-font-family:Calibri;
mso-hansi-theme-font:minor-latin;
mso-bidi-font-family:”Times New Roman”;
mso-bidi-theme-font:minor-bidi;
mso-fareast-language:EN-US;}