У выніку праверкі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах бюджэт папоўніўся на 14 мільёнаў рублёў.
Такая сума была пералічаная грамадзянамі, якія сёлета ўхіляліся ад выплаты падаткаў. Іх выявілі падчас кантролю даходаў і маёмасці фізічных асоб.
Інспекцыя можа патрабаваць дэкларацыі аб даходах і маёмасці па пісьмовым запыце органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі і пракуратуры.
Інспекцыя разглядае таксама звароты грамадзян, якія паведамляюць аб утойванні даходаў.