Мы прааналізавалі, як змянілася колькасць бацькоў, пазбаўленых сваіх правоў, за час існавання спецыяльнага закона, які абараняе правы дзяцей. Дадзеныя паводле інфармацыі Маладзечанскага аддзела адукацыі, спорту і турызму.
24 лістапада 2006 года Прэзідэнт Беларусі прыняў дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у цяжкіх сем’ях”. Шэраг бацькоў былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.
Пастанова дэкрэта №18 ад 11 лістапада 2006:
Дзеці падлягаюць дзяржаўнай абароне ў выпадку, калі ўстаноўлена, што бацькі (ці адзiн з бацькоў) вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзяцей. Ці яны з’яўляюцца хранічнымі алкаголікамі, наркаманамі альбо іншым чынам неналежна выконваюць свае абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзяцей. У сувязі з гэтым яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Чытайце на гэтую тэму: “Вучу дзяцей абараняць сябе”, – гавораць дзеці ў прытулку (Відэа)