7 жніўня каля дзевяці гадзін вечара па вуліцы Заслонава адбылася аварыя.

Кіроўца матацыкла “Мінск-Крос” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з машынай Зіл-130Г. Матацыкліст памёр на месцы здарэння.

Кіроўцаў і відавочцаў аварыі просім звяртацца ў ДАІ Маладзечанскага РАУС у кабінет 12 ці 18 ці па тэлефоне (80176) 74-53-40, 74-53-45, 74-68-41 альбо па нумары 102.