Якую вышыню абцаса варта абіраць, каб не нашкодзіць здароўю, тлумачыць доктар-траўматолаг.
Медыкі раяць
Дзецям да 17 гадоў | Ад 18 гадоў і старэйшым | ||
вышыня абцасаў | рэкамендацыі | вышыня абцасаў |
рэкамендацыі |
0,5-1 см | калі дзеці толькі навучыліся хадзіць | да 5 см | на кожны дзень, артапедычны абутак, які спружыніць, мае маленькі ўстойлівы абцас |
1-1,5 см | дашкольнікам | да 7 см | жанчынам, якія пакутуюць на остэаартрыт |
2 см | у 8-10 гадоў | да 10 см | жанчынам, якія вышэйшыя за сярэдні рост |
не вышэй за 4 см | 13-17 гадоў | да 12 см | жанчынам сяродняга росту, не больш за 2-4 гадзіны ў дзень |
На жаль, шпількі і высокі абцас, якія дораць прыгожую паходку, часта становяцца прычынай розных непрыемных сітуацый. Дзяўчаты спатыкаюцца, трапляюць у ямку або расколіну на пакрыцці і падварочваюць нагу.
Большую частку гэтых непрыемнасцяў можна было б пазбегнуць, калі б якасць пешаходных дарожак адпавядала належнаму ўзроўню. Пра гэта гавораць маладзечанцы.