Пытанне пра платнае харчаванне ў пачатковых класах застаецца адкрытым.

Як паведаміла тэхнолаг па харчаванні аддзела адукацыі Жанна Сарокіна, пакуль абеды для вучняў 1 – 4 класаў застаюцца бясплатнымі. Гэта тычыцца як гарадскіх, так і сельскіх школ Маладзечанскага раёна.

Заўсёды бясплатнае харчаванне было і для школьнікаў з 5 па 11 класы, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

Пытанне аплаты за абеды разглядаецца на ўзроўні краіны.

Але на лінейцы дырэктар гімназіі №3 Віталь Крупянькоў папярэдзіў бацькоў пра тое, што харчаванне для ўсіх цяпер платнае.

Класны кіраўнік 8 “А” класа гімназіі №3 Кацярына Івашанка расказала, што каштаваць абеды будуць прыкладна 40 тысяч рублёў на тыдзень.