На тварах бацькоў хваляванне, у руках дзяцей – кветкі, а ад беласнежных бантаў мільгае ў вачах. Сёння прайшлі першыя ў новым навучальным годзе ўрачыстыя лінейкі.

Першакласніца з Маладзечна пра школу: “Будзе гора!”

У гімназіі №3 прагучаў 65-ы першы званок, які азнаменаваў пачатак новага навучальнага года. За парты гімназіі селі 32 першакласнікі.

Настаўніцу не палохае, што ў класе будзе шмат дзяцей.

 – Яны ўжо амаль калектыў, таму што большасць дзяцей хадзіла на падрыхтоўчыя заняткі, – кажа настаўніца пачатковых класаў Алена Шалкоўская. – Некаторыя ўжо ўмеюць трохі чытаць, але ўсё адно цяпер з дзецьмі працаваць цяжэй, чым 20 год таму. Бацькі мала часу ўдзяляюць дзецям, дазваляюць глядзець фільмы, да якіх яны яшчэ не дараслі.

З букетамі кветак і з сумнымі вачамі сустракалі 1 верасня і адзінаццацікласнікі, для якіх першы званок прагучаў у апошні раз. Сёлета іх у гімназіі 22 чалавекі.

Адбылася музычна-забаўляльная праграма. Пазітыўным настроем з дзецьмі дзяліліся Бураціна, Чырвоная шапачка і Старая Шапакляк, якія падтрымалі першакласнікаў.

– Хачу хутчэй апрануць сарафан і пайсці ў школу! – з такімі словамі збіралася на лінейку першакласніца Паліна Шпакоўская. Але лінейка чаканні не апраўдала.

 – Старая Шапакляк была не падобная, таму што нос у яе кароткі, а ў мульціку доўгі, – распавядае пра свае ўражанні Паліна. – А яшчэ Бураціна больш падобны на снегавіка. Добра, што ведаю шмат аднакласнікаў – Ксюшу, Захара, Леру. Настаўніца сказала, што заўтра ўжо будзем маляваць, але не сказала што.

Захар Гарбенка.

Захар Гарбенка.

– Заўтра ўжо пойдзем у школьную сталовую, – працягвае першакласніца. – Хочацца хутчэй пакаштаваць школьнай ежы.

Павіншаваў з першым званком гімназістаў і дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі Сяргей Бартош.

дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі Сяргей Бартош віншуе гімназістаў са святам.

дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі Сяргей Бартош віншуе гімназістаў са святам.

Пасля святочнай лінейкі дзеці пабывалі на сваім першым уроку, які быў прысвечаны ўспамінам пра Другую сусветную вайну. А адзінаццацікласнікі і першакласнікі пайшлі выпускаць на шчасце галубоў.

Фотагалерэя справа ўверсе. Націсніце на фота, каб павялічыць яго.