Неасцярожнасць пры курэнні прывяла да смерці гаспадара.
30 жніўня, у суботу, а шостай гадзіне раніцы па вуліцы Маркава адбыўся пажар.
Выратавальнікі, прыехаўшы на месца здарэння, заўважылі агонь і дым з акна на другім паверсе.
У кватэры быў 40-гадовы гаспадар. Работнікі “хуткай дапамогі” канстатавалі смерць мужчыны.
Паводле слоў суседзяў, гаспадар злоўжываў спіртным.
Агонь пашкодзіў мэблю, закураныя сцены.