Маладыя людзі феерычна адзначылі дзень нараджэння – сума шкоды больш за 100 мільёнаў рублёў.

Супрацоўнікі РАУС затрымалі хуліганаў, якія пашкодзілі машыны 26 жніўня.  

У аддзеле крымінальнага вышуку распрацоўвалі некалькі версій. Асноўная – хуліганства групы падлеткаў пад алкаголем ці наркотыкамі.

Вечарам у пятніцу, 29 жніўня, Маладзечанскі РАУС атрымаў інфармацыю, што ў злачынстве могуць быць вінаватыя два жыхары Маладзечанскага раёна.

Аднаму з якіх 21 год, другому – 19. Яны часова жылі ў Маладзечне. Працавалі падсобнікамі ў будаўнічых фірмах.

У суботу раніцай Валянцін Асіповіч, начальнік Маладзечанскага РАУС, палкоўнік міліцыі, і Юрый Кабакоў, першы намеснік, падпалкоўнік міліцыі, затрымалі аднаго з падазроных. Другога затрымалі праз некалькі гадзін.

Напярэдадні ў аднаго з іх быў дзень нараджэння. Адзначалі яго некалькі дзён. Выпіўшы, маладыя людзі захацелі пакуражыць. Больш чым дзве гадзіны яны гулялі па горадзе. Разбівалі шкло і  фары ў машынах, скакалі па капотах і дахах.

Паводле слоў хуліганаў, пра наступствы яны не задумваліся.

Хлопцы адразу далі паказанні, прызналіся ў хуліганстве.

Чаму гаспадары бачылі маладзечанскіх “скакуноў”, але не паведамілі ў міліцыю