“З прыходам верасня ў Беларусі пачне ўзмацняцца ўплыў скандынаўскага антыцыклона. Ён прынясе цудоўную пару бабінага лета ў нашай краіне. Установіцца камфортнае, ціхае і сухое надвор’е”, – сказаў Рабаў.

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзела, там месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны туман. Тэмпература ноччу ад плюс 5°С на паўночным захадзе да плюс 14°С на паўднёвым усходзе краіны, днём плюс 16–21°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 23°С.

У сераду і чацвер без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–12°С, днём плюс 16–23°С.

У пятніцу і суботу пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу плюс 5–11°С, днём плюс 17–24°С.

Паводле слоў сіноптыка, “у нядзелю на фоне павышанага атмасфернага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе месцамі, пераважна па паўночным усходзе, кароткачасовыя дажджы”. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу плюс 6–12°С, днём плюс 15–22°С, па поўдні месцамі да плюс 24°С.

“У цэлым першы восеньскі месяц у большасці дзён парадуе нас надвор’ем. Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на адзін градус вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма плюс 11–13°С). Дажджоў чакаецца мала: месячная колькасць ападкаў мяркуецца меншай за кліматычную норму, якая складае 50–71 мм”, – сказаў Рабаў.