Ад 1 верасня выраслі тарыфы на газ.

Тарыф на прыродны газ з устаноўленымі прыборамі ўліку расходу газу і пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (катлоў) складае 2131,1 рубля за 1 кубічны метр.

 Без індывідуальных прыбораў уліку расходу газу пры наяўнасці ў кватэры газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння – 17000,0 рубля з аднаго чалавека.

З усталяванымі прыборамі ўліку расходу газу і пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (катлоў) у ацяпляльны перыяд тарыф складае  582, 2 рубля, летні перыяд – 2131, 1 рубля за 1 кубічны метр.

Газ звадкаваны ў балонах вагой 21 кілаграм ў межах нормаў спажывання 85 тысяч рублёў за 1 балон, звыш нормы спажывання 158 650 рублёў за 1 балон. Норма спажывання складае 5 балонаў у год на аднаго чалавека.