Футбольны клуб “Смаргонь” удзельнічае ў праекце Беларускай федерацыі футболу па правядзенні анлайн-трансляцый матчаў першай лігі.

– Першую онлайн-трансляцыю хатняга матчу “Смаргонь” правядзе ў субботу, 6 верасня. Гэта будзе гульня супраць светлагорскага “Хіміка”, – расказаў прэс-аташэ футбольнага клуба “Смаргонь” Уладзімір Амбрасевіч.

Гульню можна будзе паглядзець на афіцыйным сайце клуба, на старонцы “Анлайн” у раздзеле “Мультымедыя”. Пачатак трансляцыі запланаваны на 16.45.

У будучыні не выключаюць магчымасці трансляцый і гасцявых матчаў клуба.