Высветлілася, што яго выдаткі перавышаюць даходы больш чым на 100 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці Марына Казак.

Цікавасць падатковых органаў да аднаго з жыхароў Вілейскага раёна выклікала сума валюты, якую ён набыў у 2012-2013 гадах. За два гады мужчына купіў каля 36 тысяч долараў.

 Раённая падатковая інспекцыя запатрабавала ў вілейчаніна – на той момант беспрацоўнага – дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Аказалася, што ён выдаткаваў на 103,5 мільёна рублёў больш, чым афіцыйна атрымаў.

 Прад’яўлены да выплаты падаходны падатак – 12 мільёнаў рублёў – мужчына заплаціў у поўным аб’ёме.