Штогод у верасні аб’яўляецца набор у гурткі і клубы. Карэспандэнты “РГ” пералічылі некаторыя бясплатныя гурткі ў Маладзечне і Вілейцы.
Гурткі ў Маладзечне набіраюць не толькі дзяцей, але і дарослых
Сёлета дзіцячы цэнтр культуры “Расток” запрашае на заняткі ў студыі розных напрамкаў. Можна навучыцца кам’ютарнай графіцы і дызайну.
Народная мастацкая студыя “Чароўная палітра”, студыя камп’ютарнага дызайну, вакальны калектыў “Талака”, народны тэатр гумару “Тары-Бары”, студыя “Лялечны тэатр”, харэаграфічная студыя “Вяснушкі”, студыя дызайну “Утульнасць”, студыя мастацкага афармлення вырабаў “Умелыя ручкі”.
Працягваецца таксама набор ў фальклорнае аб’яднанне “Беларуская спадчына”, клуб беларускай гульні “Весялінка”, музычна-паэтычны клуб “Вытокі”, краязнаўчы клуб “Беларуская хатка”, студыю гутарковага жанру, студыю харэаграфіі “Серпанцін”, ва ўзорную студыю эстрадных спеваў “Брава”.
Дзяцей прымаюць рознага ўзросту, у некаторыя гурткі – ад шасці гадоў, у некаторыя – ад сямі, а ёсць гурткі, дзе прымаюць і дарослых.
Адрас: Маладзечна, вуліца К.Буйло, 1.
Тэлефоны для даведак: 76-42-46, 74-60-81.
Гурткі ў Вілейцы: ад арыгамі да авіямадэлявання
У гэтым навучальным годзе ў Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі будуць працаваць гурткі па наступных накірунках:
- фізкультурна-спартыўны (баскетбол, валейбол, шашкі, шахматы, настольны тэніс і іншыя);
- тэхнічная творчасць (авіямадэльны, суднамадэльны, радыёканструяванне);
- дэкаратыўна-прыкладная творчасць (бісерапляценне, саломапляценне, арыгамі, вышыўка, выцінанка, іншыя);
- эколага-біялагічны (юны эколаг, кветкаводства, прырода і фантазія, экатворчаць, флорадызайн);
- мастацкая творчасць (фартэпіяна, гармонік, вакальны, тэатральны);
- турысцка-краязнаўчы (пешы турызм, гісторыка-краязнаўчыя гурткі);
- культурна-забаўляльны (юны рытар (прамоўца), юны карэспандэнт);
- натуральна-матэматычны (падрыхтоўка да ЦТ па матэматыцы, рускай мове, беларускай мове).
Працягнуць працу восем клубаў. Гэта турыстычны клуб “Чарапашкі”, “Піянерская садружнасць”, для дзяцей і падлеткаў “Дзверы”, інтэлектуальных камандаў “Бронзавая Сава”, для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў “100 сяброў”, выхаднога дня “Арт-гасцёўня”, спартыўны клуб “Грацыя”, літаратурна-асветніцкае аб’яднанне “Світанак”.
Заняткі ажыццяўляюцца як на бясплатнай, так і платнай асновах.
Адрас: Вілейка, вул. Савецкая, 54. Тэлефоны для даведак: 54-3-75, 56-8-32.
Пра гэта паведаміла дырэктар Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч.