Лохаўшчына. Фота Уладзіслава Юркова.

Лохаўшчына. Фота Уладзіслава Юркова.

Гэтым разам момант максімальнага збліжэння Месяца і Зямлі супадзе з апошняй поўняй перад днём восеньскага раўнадзенства, піша “Наша Ніва”.

Суперпоўня – гэта астранамічная з’ява: гэта тое, што адбываецца пры супадзенні поўні з перыгеем – момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі. Гэта адбываецца з прычыны эліптычнай арбіты, па якой Месяц круціцца вакол нашай планеты. Дзякуючы гэтай з’яве з Зямлі можна бачыць больш буйны памер месяцовага дыска, чым звычайна.

Вераснёўская суперпоўня стане ўжо трэцяй сёлета. Раней жыхары Зямлі маглі назіраць гэту астранамічную з’яву 12 ліпеня і 10 жніўня.

Глядзіце таксама фота суперпоўні, зробленыя амаль месяц таму.