Аўтамабільнае паліва падаражала ў Беларусі 9 верасня, паведамілі ў канцэрне “Белнафтахім”.

Так, кошт 1 л дызельнага паліва (К4) складзе Br10 950 (сёння цана складае Br10 500), бензіну АІ-95-К5 – Br10 850 (Br10 400), АІ-92-К5 – Br10 100 (Br9 700).Цяперашняе падаражэнне аўтамабільнага паліва – трэцяе ў гэтым годзе.

Апошняе павышэнне рознічных і адпускных цэн на нафтапрадукты адбылося 19 жніўня і склала ў сярэднім 4,3 працэнта.