На гэтым тыдні ў Мядзельскім райвыканкаме прызначылі новага начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ім стала Ірына Пазняк.

Ёй 40 год. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (скончыла педагагічны ўніверсітэт і ўніверсітэт культуры і мастацтваў).

Апошнім часам працавала дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў у Дзяржынску на Міншчыне.