У выставачнай зале імя Сілівановіча музея праходзіць выстава творчых прац педагогаў і навучэнцаў раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На ёй прадставілі розныя мадэлі, узоры роспісу на шкле, выцінанкі, саломапляцэння ды іншых відаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Усяму гэтаму можна навучыцца ў гуртках цэнтра.

Працягнецца выстава па 15 верасня.