Удзел у анлайн-школе дасць магчымасць атрымаць практычныя веды аб тым, як арганізаваць свой ​​лад жыцця з карысцю для сябе і сваёй сям’і, для здароўя і прыроды.

Дыстанцыйны курс разлічаны на сем тыдняў. Запатрабуе ад удзельнікаў ўсяго дзве-тры гадзіны часу на тыдзень.

Яны змогуць самастойна планаваць навучальны працэс, прызначаць сабе ўрокі ў зручны час. Жыць могуць у любым месцы. Для ўдзелу ў праграме дастаткова мець жаданне, трохі вольнага часу і доступ у інтэрнэт.

Складаецца курс з тэарэтычных лекцый, практычныя вебінараў, цікавых заданняў. Яны будуць тычыцца такіх тым, як зялёнае спажыванне, адходы, хімікаты ў таварах спажывання, роварны рух, хатняе энергазберажэнне.

Першы курс школы называецца “Экалагічна дружалюбны лад жыцця для маладой мамы”. Аднак удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя, распавяла кіраўнік анлайн-школы, супрацоўнік праграмы па экалагічна дружалюбнаму ладу жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў Дар’я Чумакова:

– Назва, хутчэй, сімвалічная. Звязаная з тым, што менавіта дзеці, маладыя мамы і цяжарныя найбольш схільныя шкоднаму ўздзеянню любых забруджванняў. Пры гэтым небяспека можа хавацца ў, здавалася б, зусім бяскрыўдных рэчах: у дзіцячых цацак, бутэлечках, харчаванні і касметыцы. Аднак мы запрашаем далучыцца да школы ўсіх, хто цікавіцца “зялёным” ладам жыцця і гатовы нешта мяняць у сваіх звычках – для здароўя свайго і для прыроды.

Для паступлення ў экалагічную анлайн-школу неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце study.ecoidea.by.

Першыя заданні стануць даступныя 15 верасня – гэта афіцыйны старт школы! Удзельнікі першага набору праходзяць навучанне бясплатна.

Даведка “РГ”

Вебінар – гэта семінар, які праводзіцца анлайн, праз інтэрнэт. Вядоўца і ўдзельнікі ў любой кропцы свету знаходзяцца за сваімі камп’ютарамі.