31 ліпеня для мяне ў Нарочу выклікалі “хуткую дапамогу” з Вілейкі. Машына прыехала досыць хутка. Прыехаў доктар (прозвішча і імя яго не запомніў, бо не да таго мне было).

Дыягназ ён ад мяне ўтаіў і прывёз у рэанімацыю. Здзівіла, што ў Вілейцы “хуткая дапамога” і рэанімацыя працуюць як адно падраздзяленне бальніцы. Лічу, што гэта добра.

У наступную ноч, з 1 на 2 жніўня, той жа доктар дзяжурыў у рэанімацыі. Клопатаў у яго і падначаленых ноччу хапала. Раніцай папрасіў, каб ён напісаў спіс начной каманды, пачынаючы з сябе. Але такі спіс я не атрымаў. Ён, можа, з-за сарамлівасці ці адсутнасці часу, яго не напісаў.

Мне падалося, што ў тую ноч начная змена ў рэанімацыі дзейнічала вельмі зладжана, адказна і аператыўна. Яна заслугоўвала пахвалы.

4 жніўня той жа самы доктар адправіў мяне ў аддзяленне кардыялогіі. Шкада, што яно знахо­дзіцца ў другім будынку і з рэанімацыі туды даводзіцца цяжкахворых вазіць на аўтамашыне. Я дзякую таму добраму доктару, які мяне выратаваў.

Адначасова хачу выказаць шчырую падзяку медыцынскім сёстрам аддзялення кардыялогіі. Асабліва хочацца падзякаваць старшай медсястры Валянціне Анатолеўне Карыбе і Наталлі Мікалаеўне Пар­фя­новіч, якая аднойчы ноччу аказвала мне меддапамогу, зыходзячы з досведу і ўзяўшы на сябе ўсю адказнасць.

Ад сябе асабіста і іншых хворых дзякую за смачныя стравы − боршч і капусту (шчы). Іх я са смакам еў нават у рэанімацыі. Апроч таго, быў смачны чорны хлеб, лепшы, чым у Мінску.