Працуе яна на базе аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сходы групы будуць праходзіць кожную пятніцу ў 18 гадзін па адрасе: Вілейка, вуліца Маркова, 49.

Больш падрабязна аб працы групы можна даведацца па нумары 8-01771-5-44-56, паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Марына Скабей.

Групу ананімных алкаголікаў у Вілейцы пачалі ствараць вясной 2013 года. Праіснавала яна да канца мінулага года. І вось пасля перапынку праца групы аднавілася. Першы сход адбыўся 5 верасня.

Даведка “РГ”

Ананімныя алкаголікі – гэта садружнасць, што аб’ядноўвае мужчын і жанчын, якія дзеляцца адзін з адным сваім досведам, сіламі і надзеямі з мэтай дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагалізму.

Адзіная ўмова для сяброўства ў АА – гэта жаданне кінуць піць.