Выратавальнікі не выключаюць, што прычынай здарэння мог быць падпал.

Пажар адбыўся ўвечары 14 верасня. У цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Скавародкі Маркаўскага сельсавета. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, яны заўважылі, што з жылога дома ідзе дым. У выніку пажару агнём была пашкоджаная мэбля, закураны сцены ў пакоі драўлянага дома, які выкарыстоўваецца пад дачу. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца, адной з іх, магчыма, з’яўляецца падпал.

– Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне гэта ўжо 47 пажар, – паведаміла “Рэгіянальнай газеце” інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага ГРАНС Ксенія Таратута. – Загінулі ж на пажарах у Маладзечанскім раёне сёлета сем чалавек.