У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” 10 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага злёту юных выратавальніка-пажарных.
У ім удзельнічаюць восем камандаў. У складзе кожнай – 24 чалавекі, паведамляе mchs.gov.by.
Яны будуць спаборнічаць у пажарнай эстафеце, пераадоленні паласы з перашкодамі, палявых вучэннях і мностве іншых відаў конкурснай праграмы.
Юныя выратавальнікі будуць у “Зубраняці” да 22 верасня.