Нават калі пачысцілі прарваную каналізацыю, жыхары пакутуюць на смурод.

У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты” звярнуўся Эдуард са Смаргоні. Ён скардзіцца на тое, што ў інтэрнаце па вуліцы Маладзёжнай падвал затоплены змесцівам прарванай каналізацыі.

Паводле яго слоў, такая сітуацыя паўтараецца пастаянна. Мужчына звяртаўся да спецыялістаў, якія патлумачылі, у чым праблема. Ён незадаволены, што супрацоўнікі ЖКГ ведаюць прычыну, але не выпраўляюць яе.

Шмат разоў ён тэлефанаваў у Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Машына адпампавала вадкасць. Аднак побач з падвалам знаходзіцца проста немагчыма з-за смуроду.

Сітуацыю патлумачыла Алена Атцецкая, начальніца жыллёва-камунальнага аддзела ЖКГ:

– У пятніцу я выязджала ў гэты інтэрнат. Сапраўды, падвал падтоплены. Аварыйная служба адпампавала ваду. Цяпер трэба пачакаць, каб падсохла. Тады можна будзе рамантаваць падвал, каб яго больш не затаплівала.