Працоўны дзень у нарыхтоўшчыкаў Маладзе­чанскага рай­спа­­жыў­­­­тава­­рыства пачынаецца а пятай гадзіне раніцы. Штодзень у вёскі выязджае каля дзясятка грузавікоў, каб прыняць яблыкі ў насельніцтва.

Самымі багатымі на ўраджай яблыкаў сёлета сталі вёскі Краснае, Груз­дава, Дзікшняны.

Як распавяла першы намеснік старшыні рай­спажыўтаварыства Галіна Далінкевіч:

– Цяпер гаспадары, які жадаюць здаць дзяржаве лішкі сваіх яблыкаў, тэлефануюць за некалькі дзён, каб запісацца ў чаргу. 

Кілаграм ападу каштуе 500 рублёў. Разлік з насельніцтвам ідзе на месцы.

Куды ж ідуць яблыкі, якія райспажыўтаварыства набывае ў насельніцтва?

– Сёлета арганізаваць збыт яблыкаў нам было цяжка, гаворыць Галіна Далінкевіч, – таму што Маліноўшчынскі спіртзавод, адзін з нашых галоўных партнёраў, сёлета не прымаў ад нас ні яблыкаў, ні ягад. Яны цяпер пераарыентоўваюць сваю вытворчасць.

Але райспажыўтаварыства працягвае супрацоўнічаць з шэрагам перапрацоўчых прадпры­емстваў. Сёлета дамовіліся пастаўляць яблыкі на Ілаўскі харчовы камбінат, што на Мядзельшчыне.

На рынку райспажыўтаварыст­ва працуюць два пункты па прыёме плодаагародніннай прадукцыі.

Калі раптам вы не хочаце здаваць яблыкі, а іх у вас шмат, можаце скарыстацца прамысловай сокавыціскалкай, якая працуе тут жа, на рынку райспажыўтаварыства, дзе за невялікія грошы можна націснуць сабе карыснага і смачнага яблычнага соку.