Яны ўжо трэці раз пападаюцца міліцыі.

Пачаў гэтую справу бацька, якому цяпер 50 год. Яе працягнулі два сыны: аднаму 30 гадоў,  другому – 26. Ніхто з іх нідзе не працаваў. Зараблялі на жыццё мужчыны вырабам самагонкі.

Сёлета ў жніўні 30-гадовага самагоншчыка злавілі. Ён гнаў самагонку ў вёсцы Схоліна. Падчас дагляду міліцыя выявіла самагонны апарат і восем з паловай тысяч літраў брагі.

Знайшлі два катлаваны адходаў самагонкі

У ліпені міліцыя злавіла 26-гадовага самагоншчыка з вядомай нам дынастыі.

На хутары каля вёскі Клапачы яго затрымалі разам з 21-гадовым сябрам, калі яны гналі самагон. У доме не было вады і святла – мужчыны прывезлі з сабой электрагенератар. Ваду бралі з сажалкі.

Пасля агляду міліцыя знайшла самагонны апарат і 16 тон брагі. А яшчэ два катлаваны для адходаў самагонкі. Аб’ём аднаго каля 20 тон, другога – да 10 тон. Апошні ўжо не выкарыстоўваецца.

Самагонку гналі ў гаражы

30-гадовага самагоншчыка з гэтай дынастыі міліцыя затрымлівала і ў чэрвені. Ён вырабляў самагонку разам з 29-гадовым і 31-гадовым сябрамі.

Гналі яе ў гаражы недабудаванага катэджа. Падчас праверкі міліцыя знайшла самагонны апарат, восем з паловай тон брагі і 280 літраў самагону.

Пры затрыманні пабілі міліцыянераў

У 2009 годзе, калі супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі самагоншчыкаў, тыя  супраціўляліся. Пабілі міліцыянераў кулакамі і драўлянай палкай. За гэта іх у 2010 годзе асудзілі.

Аб гэтым паведаміў Яўген Беркутаў, начальнік штаба РАУС.