Ад 12 па 14 верасня ў Мазыры прайшоў дванаццаты Рэспубліканскі экалагічны форум.

Адтуль з узнагародай вярнулася дырэктар Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч.

Калектыў цэнтра на свяце ўзнагародзілі Ганаровай граматай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Так адзначылі працу па ахове навакольнага асяроддзя, экалагічнай асвеце, удзел у конкурсах.