Калі майму пляменніку Жэню Кузьмічу з Вілейкі было два з паловай гадкі, “РГ” прапанавала чытачам напісаць пра свайго абаронцу. Я напісала пра будучага абаронцу. Даслала фота, дзе Жэня сядзіць за рулём камбайна, напісала верш, над якім карпела вельмі доўга. І я перамагла! Мой ліст выбралі лепшым.

Мінула восем год. У нядзелю, 21 верасня, Жэня святкаваў свой 10-гадовы юбілей.

З гэтай нагоды праз любімую газету з найлепшымі пажаданнямі віншуем яго гэтым вершам мы: цётка Вольга, брат Іван і бабуля Тамара.

Троху я ужо падрос,
У гімназіі вучуся.
Я не задзіраю нос!
У мяне малодшы брат,
На камбайне ён ганяе.
У мяне і без таго
Клопатаў і так хапае:
У інтэрнэце пасядзець,
Вырашыць, што мне надзець,
Як дзяўчынцы пазваніць,
Маці ў магазін схадзіць.
Хоць усяго мне 10 год,
Не баюся перашкод!
Трэба ўсім дапамагаць,
Для Радзімы працаваць.
А як цётка завітае
І яе сынок Іван,
То суседзям усім хапае −
Смех і шум і там,і там!
Мы − тры браты-акрабаты
“Строім” увесь раён Шанхай.
Зможам усіх абараніць,
І за сябра гарой быць!