У чытальнай зале Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Ганны Новік 19 верасня прайшла прэзентацыя кнігі Сымона Барыса і Анатоля Рогача “Нарачанка і яе берагі”.

Пачыналі яе ствараць два аўтары, а пасля з смерці Анатоля Рогача ў 2010 годзе Сымон Барыс завяршыў кнігу адзін.

У зале наладзілі выставу аб аўтарах кнігі і яе героях, пазнаёмілі з мультымедыйнай прэзентацыяй “Даследчыкі роднага краю”, паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ўстановы Людміла Тонкавіч

Дзяліліся ўспамінамі пра аўтараў і ўражаннямі ад кнігі архітэктар і краязнаўца Анатоль  Капцюг, колішняя настаўніца Валянціна Валынец і іншыя. 

Наведвальнікаў сабралася поўная зала.