У нядзелю, 21 верасня, а 22 гадзіне вечара з Багданава Вішнеўскага сельсавета ў РАНС патэлефанавала жанчына і сказала, што ў яе гарыць дом.

– Драўляны дом цалкам выгараў знутры, знішчаны дах, – кажа інспектар прапаганды і навучання Валожынскага РАНС Алеся РАДВІЛОВІЧ.

У двары стаяла машына “Сітраэн” 2009 года выпуску, якая таксама згарэла. Цяпер жанчына будзе жыць у сваякоў.

Прычына пажару высвятляецца.

Вольга ЮРКЕВІЧ.