26 верасня. 50 гадоў назад (1964) з вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі ўтвораны курортны пасёлак Нарач.

385 гадоў таму (1629) падпісаны мір паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім завяршылася вайна 1600 – 1629 гадоў.

***

1976 год. Памерла Леаніла Чарняўская, жонка Максіма Гарэцкага, перакладчыца, пісьменніца, настаўніца.

***

27 верасня. Сусветны дзень турызму.

***

1533 год. У Румыніі нарадзіўся Стафан Баторы, вялікі князь літоўскі і кароль польскі. Некаторыя легенды, распаўсюджаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, сцвярджаюць, што Стафан Баторы даваў назвы беларускім паселішчам, у тым ліку вілейскім вёскам Саланое і Мільча. 

***

1937 год. Расстраляны Уладзіслаў Галубок, пісьменнік, рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч, мастак.

***

29 верасня. 485 гадоў з часу зацвярджэння (1529) Першага Статута Вялікага Княства Літоўскага.

***

220 гадоў з дня нараджэння Ігната Ходзькі (сапр. Барэйка,1794 – 1861), беларускага пісьменніка, мемуарыста. Жыў на тэрыторыі цяперашніх Вілейскага, Смаргонскага раёнаў.

 ***

110 гадоў з дня нараджэння Льва Голуба (1904 – 1994), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі.

***

1823 год. Нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля (сапр. Людвік Кандратовіч), беларускі і польскі паэт-гуманіст, пісьменнік, публіцыст. Памёр у 1862 годзе.

***         

30 верасня. 100 гадоў з дня нараджэння Данілы Міцкевіча (1914 – 1996), беларускага хіміка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, сына Якуба Коласа.

***

1892 год. Нарадзілася Зоська Верас (сапраўднае Людвіка Сівіцкая), пісьменніца, грамадска-культурны дзеяч.

***

1939 год. У вёсцы Шашэльгішкі (пад Вільняй) памёр Стары Улас (сапраўднае Уладзіслаў Сівы Сівіцкі), паэт. Пахаваны ў вёсцы Сужына, цяпер Літва.

***

2 кастрычніка. 195 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Незабытоўскага (1819 – 1849), беларускага і польскага пісьменніка, гісторыка, філосафа.