У рэдакцыю прыйшоў наш чытач Віктар Вайтовіч, каб падзяліцца сваёй радасцю. На днях яму ўсміхнулася рыбацкае шчасце: на яго вуду трапіў вялізны шчупак.
Віктар Вайтовіч, рыбак з 15-гадовым стажам, упершыню злавіў такую вялізную рыбіну.
– Яна не здавалася мне 40 хвілін! – кажа рыбак. – Калі я ўбачыў, што цягну з вады, нават забыўся, дзе я і чаго прыехаў!
Шчупака Віктар Вайтовіч злавіў у рацэ Нёман, у Навагрудскім раёне, непадалёк ад мястэчка Шчорсы.
Самае дзіўнае, што ўнутры гэтай рыбіны была таксама вялікая рыба. Так што шчупак Віктару дастаўся, можна сказаць, фаршыраваны.
– А сам мой улоў быў таксама пакусаны, гэта значыць, што ў Нёмане водзіцца яшчэ большая рыба. Так што бяру вуду і зноў паляваць на больш буйную здабычу, – гаворыць Віктар Вайтовіч.
Свайго шчупака маладзечанскі рыбак пусціў на фарш. У яго атрымалася 5 кілаграмаў чыстага рыбнага фаршу.
Віктар Вайтовіч са сваёй здабывай.