У гарадскім Доме культуры 19 верасня адзначылі 75-годдзе стварэння Мядзельскага РАУС.

Мясцовая міліцыя вядзе адлік якраз ад 19 верасня 1939 года. У самым пачатку яна налічвала каля 30 супрацоўнікаў.

На свята сабраліся ветэраны і супрацоўнікі райаддзела. Пабачылі яны выставу фотаздымкаў з гісторыі мядзельскай міліцыі. Тут жа былі даўнейшыя міліцэйскія даведнікі.

На свяце ўшанавалі лепшых супрацоўнікаў. Узнагароды ўручылі старшыня Мядзельскага райвыканкама Ілля Шацько, намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Эдуард Ярашук. Агулам узнагародзілі каля дваццаці супрацоўнікаў.

Мясцовыя артысты павіншавалі праваахоўнікаў песнямі.