Навошта прадзімаюць трубы высокім ціскам, чаму ў кватэрах пакуль няма тэрмарэгулятараў і калі ў кватэрах з’явіцца цяпло.
У міжацяпляльны сезон спецыяльныя службы выканалі работы па апрасоўцы цеплавых сетак.
– Пры дапамозе высокага ціску прадзімаюць трубы, – заўважае Аляксандр Бобрык, начальнік маладзечанскага міжраённага аддзялення “Энерганагляд”. – Калі вытрымліваюць, значыць, зімой праблем не павінна быць. Летась і пазалетась праблем з цепласеткамі ў горадзе не было.
Тэрмарэгулятары ёсць на ўсіх цеплапунктах
У многіх краінах у кватэрах ставяць тэрмарэгулятары, каб чалавек мог рэгуляваць цяпло пад сябе.
– Агульныя тэрмарэгулятары ставяць у дамах, дзе больш за 20 кватэр, – распавядае Аляксандр Бобрык. – Стаяць яны ў Маладзечне на ўсіх цеплапунктах. Пакуль неабавязкова, каб яны былі ў кожнай кватэры.
Да 1 кастрычніка ўсё павінна быць падрыхтавана да ацяпляльнага сезона.
Уключаць цяпло ў кватэрах, калі сярэдняя тэмпература будзе не вышэй за +8 цягам пяці дзён.
Наколькі падрыхтаваныя цеплавыя сеткі на 22 верасня
Раён |
Працэнт падрыхтаванасці |
Валожынскі |
53% |
Вілейскі |
83% |
Маладзечанскі |
70% |
Мядзельскі |
81% |
Наколькі падрыхтаваныя спажыўцы цеплавой энергіі на 22 верасня
Раён |
Працэнт падрыхтаванасці |
Валожынскі |
63% |
Вілейскі |
58% |
Маладзечанскі |
69% |
Мядзельскі |
83% |