Моладзевы творчы форум «Час жыць» праходзіць у гэтыя хвіліны ў Маладзечне.

Форум распачаў сваю працу яшчэ днём, а скончыцца глыбокім вечарам. Вы яшчэ паспееце наведаць лайф-паці «Час жыць», што пачнецца а 20-й гадзіне ў Амфітэатры, паўдзельнічаць у флэш-мобе «Анёлы побач» (адразу пасля заканчэння канцэрту на пляцоўцы ля Амфітэатра) і патанцаваць на дыскатэцы.

Пра падзеі, якія адбываліся падчас форума, чытайце на нашым сайце пазней, а пакуль некалькі фотаздымкаў сённяшняга дня.