У Мазыры ад 11 да 13 верасня прайшлі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ на прызы Леаніда Дзеравянкі.

Сярод прадстаўнікоў Мядзельскай СДЮШАР найлепш выступілі Антон Смолка і Ілля Дземяшкевіч, паведаміла метадыст ўстановы Наталля Баран.

На іх рахунку – першае і трэцяе месца на розных дыстанцыях на байдарцы-двойцы. Да таго ж Антон Смолка яшчэ адну бронзу ўзяў на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў.

А вось ў Слоніме мядзельскім веслярам трапіць у прызёры не ўдалося. Там ад 18 па 20 верасня праходзілі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы памяці Уладзіміра Раманоўскага.

На Лагойшчыне 11-12 верасня прайшло адкрытае першынство Мінскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросе. Усяго было больш за сотню юных спартсменаў. Ад Мядзельскай СДЮШАР удзельнічалі 9 чалавек.

Адзін дзень спаборнічалі на лыжаролерах. Тут былі другімі ў сваіх узроставых групах Анастасія Хацяновіч і Вадзім Садоўскі. У другі дзень высвятлялі лепшых у  кросе. Паміж сваіх равеснікаў Наталля Якаўлева была першай.