Восьмы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Палухі, праходзіў у Маладзечне ад 20 жніўня да 17 верасня.

У турніры ўзялі ўдзел 12 камандаў з  Мала­дзечна і Маладзечанскага раёна. Па выніках спаборніцтваў пераможцам турніру стала аматарская спартыўная каманда “Іва” . Другое месца – у каманды завода ЖБК. Бронзу турніру заваявалі гульцы з каманды “Маладзечнамэбля”.

Акрамя прызавых месцаў, назвалі лепшых гульцоў. Так, гульцом з досведам стаў Аляксандр Залатухін (АСК “Іва), лепшы гулец – Павел Ляпета (АСК “Іва”), лепшы варатар – Аляксандр Сафонаў (завод ЖБК), лепшы асістэнт – Аляксандр Працкевіч (АСК “ Іва”), лепшы бамбардзір – Дзяніс Ціткоў (“Маладзечнамэбля”). На рахунку Дзяніса 13 забітых галоў.

Фота забяспечана Дзянісам Ротміравым

Фота забяспечана Дзянісам Ротміравым

Фота забяспечана Дзянісам Ротміравым

Фота забяспечана Дзянісам Ротміравым