У Нарачанскім краі адзін за адным святкуюць юбілеі населеных пунктаў.

690-гадавіну ўзгадкі Мядзела адзначылі 20 верасня. А 5 кастрычніка адбудзецца свята ў курортным пасёлку Нарач (Купа). Прысвечаецца яно 50-годдзю з дня заснавання пасёлка.

Пройдзе свята ў зялёным тэатры. Пачнецца ў 15 гадзін.

У праграме канцэрт, кірмаш народных майстроў, спартыўныя спаборніцтвы, дзіцячыя забавы.