Госці ехалі з Літвы, з Гродна. І было куды – амаль тры гады доўжылася рэканструкцыя.

Спадзяванні на добрае надвор’е ў гэты дзень, 25 верасня, можна лічыць апраўданымі. Падчас канцэрта аркестра Фінберга на вуліцы госці хоць і трэсліся ад холаду, затое не моклі.

– Традыцыя не парушылася: на дзень народзінаў Агінскага зноў сонца, – задаволеная Таццяна Ражава, намесніца загадчыка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама. – Хоць і было холадна, аднак у параўнанні з наступным днём, калі ад раніцы пачалася залева, проста цудоўнае.

Усе мерапрыемствы, запланаваныя на гэты дзень, адбыліся. Выстава “Паланэзы на вяртанне” запрацавала, экскурсіі прайшлі.

Калі ж вы прапусцілі адкрыццё, але хочаце наведаць маёнтак і пераначаваць там, то гэта пакуль што можаце выключыць са сваіх планаў. Раней чакалася, што дзевяць аднапакаёвых нумароў запрацуюць пасля таго, як канчаткова здадуць маёнтак.

Як распавяла Таццяна Ражава, адкрыццё – гэта яшчэ не канец усіх падрыхтоўчых прац. Нумароў давядзецца чакаць. І колькі часу – пакуль невядома. Але спецыяліст запэўніла, што дакладна менш, чым паўгода.

Маёнтак Агінскіх у Залессі адкрыецца 25 верасня