Абласныя спаборніцтвы па шахматах сярод юнакоў і дзяўчат праходзілі ў Маладзечне 26-28 верасня.

Лёс першага і другога месца вырашыла партыя 1 тура, у якой маладзечанская ўдзельніца Аліса Качаткова саступіла сваёй саперніцы з Дзяржынска.

Каманда-пераможца з Дзяржынска прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскай алімпіядзе па шахматах, якая пройдзе 15 кастрычніка ў Маладзечне.