Заўтра, 30 верасня, у Вілейцы ўрачыста адкрыюць памятную дошку Анатолю Рогачу – мясцоваму краязнаўцу, даследчыку гісторыі Беларускага Павілля.
Пра гэта паведаміла старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Вольга Коласава.
Размесцяць памятную дошку на будынку электрычных сетак – прадпрыемства, якое Анатоль Рогач узначальваў больш за дваццаць год.
Адкрыццё запланавана на 10 гадзін.