Пажар гэты адбыўся ў вёсцы Карытніца Ільянскага сельсавета.
Пра яго каля васьмі гадзін раніцы 29 верасня выратавальнікам паведаміў сусед.
Па прыбыцці на месца выратавальнікі ўбачылі, што драўляны дом гарыць адкрытым полымем. У выніку дом выгарэў з сярэдзіны, агонь знішчыў дах. А самае страшнае – што ўсярэдзіне знайшлі цела 53-гадовага гаспадара.
Прычыну пажару ўстанаўліваюць, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч. Разглядаецца дзве версіі: ці неасцярожнасць пры курэнні ці парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Дом выгарэў усярэдзіне. Фота mchs.gov.by