Гэтае свята адзначаюць заўтра, 1 кастрычніка.

Гэта свята, да якога ўся грамадскасць ставіцца з трапятаннем у душы. Яны заўсёды побач з намі: нашы мамы і таты, бабулі і дзядулі, былыя настаўнікі і проста добрыя знаёмыя.

Сталы чалавек – той, хто мае багаты жыццёвы досвед, дзякуючы якому можа памагчы разабрацца ў самай складанай сітуацыі і дасць тлумачэнне лепш за інтэрнэт.

У гэты дзень адзначаюць павагу да ўзросту падарункамі і віншаваннямі. І ў Палацы культуры у гонар свята ўдзельнікі клуба ветэранаў “Адпачынак” правялі святочны канцэрт 30 верасня.

Каму як не ім, пажылым і, у той жа час, маладым душой, удзельнікам клуба, віншаваць. Артысты і адначасова імяніннікі. Кантакт паміж глядзельнай залай і сцэнай утварыўся адразу ж. Забіяцкія танцы, вясёлыя песні, шчырасць выканання – нікога не пакінулі абыякавымі.

Падчас выступлення ў Палацы культуры. Фота забяспечана Тамарай Абрамовіч.

Падчас выступлення ў Палацы культуры. Фота забяспечана Тамарай Абрамовіч.

Мы звярнуліся па каментар да кіраўніка калектыву “Адпачынак” Марыі Баландзінай.

– Адкрыйце сакрэт: дзе вашыя ўдзельнікі, і вы ў прыватнасці, чэрпаеце сілы і натхненне на рэалізацыю падобных праграм?

– Калі казаць пра мяне, то, хутчэй за ўсе, сказваецца вопыт. За гады назапасіўся шэраг творчых ідэй. Што тычыцца калектыву, то хацелася б адказаць невялікім вершам:

Не смотрите, что блестят сединки,

И легли морщинки возле глаз.

Мы от вас не скроем – молоды душою

И задорный блеск в глазах у нас.

Разве солнце убавит свеченье,

Разве звёзды замедлят свой бег,

Разве это имеет значенье,

Если молод душой человек.

Мілыя, добрыя, ласкавыя, клапатлівыя – гэта ўсё пра іх, пра сталых людзях. Мы звяртаемся да іх, калі нам патрабуецца парада, калі трэба выбраць у жыцці верны шлях або зазірнуць у будучыню. Хай у гэтае свята вас нішто не трывожыць, нішто не парушае душэўнай гармоніі, а вочы хай блішчаць толькі ад радасці.

Як захаваць добрыя стасункі з бацькамі − парады псіхолага