Ад 1 кастрычніка консульскі аддзел Рэспублікі Польшча ў Мінску будзе прымаць дакументы на афармленне турыстычнай візы на два гады.

Прэтэндаваць на гэтую візу могуць грамадзяне Беларусі, якія маюць у пашпарце дзве шэнгенскія турыстычныя візы (адна з іх польская) за апошнія тры гады, піша ex-press.by.

Нагадаем, ад 1 красавіка консульскія аддзелы Польшчы выдавалі шматразовую гадавую візу з турыстычнай мэтай, калі цягам апошніх трох гадоў ужо былі дзве шэнгенскія візы. А таксама пацвярджэнне аплаты турыстычных паслуг на тэрыторыі Польшчы.