Ад панядзелка 6 кастрычніка ацяпленне пачнуць падключаць у дзіцячых садках і медыцынскіх установах.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў.
– Што датычыцца падключэння ацяплення ў жылых дамах, то яно пачнецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра будзе трымацца на ўзроўні +8 градусаў. Цяпер мы якраз гэта і назіраем. Ноччу тэмпература трымаецца на ўзроўні мінус 2 градусаў, днём – 12-13 градусаў цяпла. Так што можна прагназаваць, што пасля падключэння першай чаргі ацяплення, неўзабаве пачнуць падключаць  жылыя дамы.