Падчас чарговага рэйду 23 верасня наведалі чатырох даўжнікоў. Трое з іх выплацілі запазычанасць, а ў адносінах да аднаго паслалі прэтэнзію на работу.

Рэйд праводзілі работнікі маладзечанскага аддзела ДАІ і судовыя выканаўцы аддзела прымусовага выканання.

Судовыя выканаўцы могуць даць адтэрміноўку, каб даўжнік выплачваў штраф штомесяц. А могуць арыштаваць маёмасць, пакуль ён не выплаціць запазычанасць. Калі ён не выплачвае штраф, маёмасць могуць забраць у лік доўгу.

Некаторыя кіроўцы час ад часу парушаюць правілы дарожнага руху, але не плацяць за штрафы.

Атрымаўшы штраф, кіроўца мусіць выплаціць яго цягам 30 сутак і занесці квітанцыю ў аддзел ДАІ.