Ці ўплывае нацыянальнасць на тое, як да вас ставяцца жыхары суседніх краін, мы высвятлялі ў відэаэксперыменце.

Эксперымент праводзілі восенню 2014 года ў польскім горадзе Лясная Падкова і ў беларускім горадзе Маладзечна.

Мы тлумачылі, што прыехалі з суседняй краіны і трапілі ў непрыемную сітуацыю. Мы нібыта ведаем толькі аднаго чалавека ў гэтай краіне, але не можам яму пазваніць. Таму ў мінакоў прасілі тэлефон.